Фота з архіва
18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Якія лагістычныя рашэнні і стрымальныя фактары існуюць пры арганізацыі паставак у краіны далёкай дугі, расказаў на палях XVI Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Перспектывы развіцця мытнага заканадаўства: баланс даверу і кантролю" ў Мінску генеральны дырэктар РУП "Белмытнясэрвіс" Дзмітрый Кавалёнак, паведамілі БЕЛТА ў арганізацыі.
Дзмітрый Кавалёнак адзначыў, што за тры месяцы рэалізацыі пілотнага праекта па адпраўцы беларускіх тавараў у краіны далёкай дугі арганізавана 15 паставак у Нікарагуа, Паўднёва-Афрыканскую Рэспубліку, Егіпет, Рэспубліку Карэя, В'етнам і іншыя краіны.
У якасці паспяхова кейса Дзмітрый Кавалёнак прывёў прыклад кансалідаванай пастаўкі тавараў у Егіпет, ажыццёўленай дзякуючы эфектыўнаму ўзаемадзеянню лагістычнага аператара з беларускімі вытворцамі МТЗ і Светлагорскім ЦКК.
РУП "Белмытнясэрвіс" вызначана кансалідатарам заявак на перавозку экспартных грузаў чыгуначным транспартам да марскіх партоў, марскіх паромаў, партовых тэрміналаў, чыгуначных станцый у якасці грузаадпраўшчыка для пастаўкі ў краіны Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Паўднёва-Усходняй Азіі і Блізкага Усходу.
Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя праводзіцца штогод у Мінску напярэдадні Дня мытніка. Мерапрыемства стала эфектыўнай пляцоўкай для дыялогу дзяржаўных органаў і бізнесу.-0-