Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2025, 19:55

Кіраўнік Калегіі ЕЭК: спалучэнне патэнцыялаў краін ЕАЭС і ААЭ ўзмоцніць эфект ад узаемавыгаднага супрацоўніцтва

Фота з архіва
Фота з архіва
23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спалучэнне патэнцыялаў краін Еўразійскага эканамічнага саюза і Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў кратна ўзмоцніць эфект ад узаемавыгаднага супрацоўніцтва. Такое меркаванне выказаў старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Бакытжан Сагінтаеў у час рабочай сустрэчы з Наследным прынцам Абу-Дабі Халедам бен Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.

У ходзе сустрэчы закрануты, у прыватнасці, тэмы ўзаемадзеяння краін ЕАЭС з ААЭ у сферах гандлю, лічбавізацыі, фінансавых рынкаў, транспартна-лагістычнай інфраструктуры. "За апошнія пяць гадоў экспарт тавараў краін ЕАЭС у ААЭ вырас у 4,6 раза, склаўшы $12,4 млрд, імпарт эмірацкай прадукцыі павялічыўся на 67 працэнтаў, дасягнуўшы $661 млн. У 2024 годзе тавараабарот перасягнуў $16 млрд", - адзначыў Бакытжан Сагінтаеў.

Важным вынікам паглыблення супрацоўніцтва дзяржаў ЕАЭС з ААЭ стала падпісанне пагаднення аб эканамічным партнёрстве ў чэрвені 2025 года. "Дасягнутыя дамоўленасці здольны вывесці наша ўзаемадзеянне на якасна новы ўзровень. Мы гатовы да выбудоўвання фундаментальнага дыялогу з Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі на сістэмнай аснове", - заявіў кіраўнік Калегіі ЕЭК.

Па выніках сустрэчы адзначана, што спалучэнне эканамічных патэнцыялаў бакоў здольна кратна ўзмацніць эфект ад узаемавыгаднага супрацоўніцтва.

Пагадненне аб эканамічным партнёрстве паміж Еўразійскім эканамічным саюзам і яго дзяржавамі-членамі і Аб'яднанымі Арабскімі Эміратамі падпісана 27 чэрвеня 2025 года на палях Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Мінску. Цяпер праводзяцца ратыфікацыйныя працэдуры, неабходныя для ўступлення дакумента ў сілу. У рамках новага гандлёвага рэжыму эмірацкі бок адкрыў прэферэнцыйны доступ адносна 86 працэнтаў таварнай наменклатуры. Уступкі краін еўразійскай "пяцёркі" пакрываюць 85 працэнтаў таварнай наменклатуры для партнёра.

Акрамя таго, Бакытжан Сагінтаеў правёў рабочую сустрэчу са старшынёй Міжнароднага фінансавага цэнтра Абу-Дабі (ADGM) Ахмедам Джасіму аль-Заабі. Бакі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва і абмену вопытам у сферы развіцця фінансавых рынкаў і ўкаранення новых фінансавых тэхналогій.

Кіраўнік Калегіі ЕЭК адзначыў важную ролю падпісанага нядаўна пагаднення аб эканамічным партнёрстве паміж ЕАЭС і ААЭ. "Наша ключавая задача - напоўніць пагадненне рэальным зместам і ўключыць у сумесную работу як мага больш кампаній, інвестараў і фінансавых інстытутаў, - заявіў Бакытжан Сагінтаеў. - Сферы ўзаемнай цікавасці для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва ахопліваюць шырокі спектр перспектыўных галін".

Па выніках сустрэчы бакі падкрэслілі вялікі патэнцыял у сумеснай рабоце па развіцці фінансавых рынкаў і дамовіліся падтрымліваць рэгулярныя кантакты.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі