Фота пасольства Беларусі ў Расіі
19 лістапада, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Пасол Беларусі ў Расіі Аляксандр Рагожнік правёў сустрэчу з паслом Кеніі ў Расіі Пітэрам Мутуку Матукі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускай дыпмісіі.
Бакі абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння Беларусі і Кеніі ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай, гуманітарнай сферах. Была закранута тэматыка арганізацыі візітаў на розных узроўнях, а таксама правядзення кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў.
"Пасол Кеніі абазначыў зацікаўленасць яго краіны ў нашых напрацоўках у сферы сельскай гаспадаркі і сельгасмашынабудавання. Адзначыў, што беларускія трактары добра вядомы ў Кеніі і шырока выкарыстоўваюцца мясцовымі фермерамі", - расказалі ў прэс-службе.-0-