Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 лістапада 2024, 14:42

Картун: Беларусь дэманструе пастаянны прагрэс у дасягненні Мэт устойлівага развіцця

Фота з архіва
Фота з архіва
12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь дэманструе пастаянны прагрэс у дасягненні Мэт устойлівага развіцця. Аб гэтым расказаў першы намеснік міністра эканомікі Андрэй Картун, выступаючы з дакладам аб дасягненнях у галіне ўстойлівага развіцця па эканамічным напрамку на пасяджэнні Савета па ўстойлівым развіцці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства эканомікі.

Беларусь у рэйтынгу дасягнення МУР займае 30-е месца са 167 дзяржаў. "Безумоўным прыярытэтам з'яўляецца павышэнне якасці жыцця нашых грамадзян. Беспрацоўе на рэкодна нізкім узроўні - 3,5 працэнта. Створаныя рабочыя месцы падмацаваны гарантыяй - дастойныя і стабільныя даходы. Па выніках 2023-га рэальная зарплата павялічылася на 11 працэнтаў, скарачаецца міжрэгіянальная дыферэнцыяцыя. Расце пакупная здольнасць, а ўзровень забяспечанасці насельніцтва жыллём - адзін з самых высокіх у СНД. Дзяржава актыўна інвесціруе ў развіццё інфраструктуры і стварае магчымасці для самарэалізацыі ў любым кутку нашай краіны, - адзначыў першы намеснік міністра эканомікі. - Толькі за апошнія тры гады пабудавана (рэканструявана) больш за 40 садоў і 30 школ, 12 фізкультурна-аздараўленчых комплексаў, 80 аб'ектаў аховы здароўя, 552 станцыі ачысткі вады ад прымесей жалеза і 51 водазаборная свідравіна. Адрамантавана каля 5 тыс. км мясцовых дарог і 12 мастоў. Ствараюцца новыя вытворчасці ў рэгіёнах, рэалізуюцца буйныя камерцыйныя інвестпраекты".

Як адзначыў Андрэй Картун, важная кропка росту эканомікі - развіццё ўласнай справы. І ўжо сёння кожнае трэцяе рабочае месца створана ў сферы малога і сярэдняга бізнесу.

Асаблівую ўвагу ў сваім дакладзе першы намеснік міністра ўдзяліў развіццю брэнда "Зроблена ў Беларусі". "Беларусі ёсць што прапанаваць на знешнія рынкі: інавацыйнае машынабудаванне, высакаякасныя прадукты харчавання, унікальныя амінакіслоты і камбікармы, лякарствы, прадукцыя нафтахіміі і шмат іншага. Так, экспарт прадуктаў харчавання ў 2023-м перавысіў $7 млрд, а па выніках 9 месяцаў бягучага года ён ужо дасягнуў $6 млрд", - сказаў Андрэй Картун.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі