Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лістапада 2024, 18:55

Кантракты на больш як $90 млн падпісаны па выніках візіту дэлегацыі Казахстана ў Беларусь

Фота з архіва
Фота з архіва
14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Па выніках рабочага візіту ўрадавай дэлегацыі Казахстана ў Беларусь падпісана кантрактаў на больш як $ 90 млн. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

У час наступнай сустрэчы прэм'еры запланавалі зверыць гадзіннікі па ўсіх дамоўленасцях, дасягнутых у час сённяшніх перагавораў.

Дэлегацыя з Казахстана на чале з прэм'ер-міністрам Алжасам Бекценавым знаходзілася ў Беларусі з рабочым візітам. Сёння былі праведзены перагаворы з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам, а таксама падпісаны шэраг дакументаў аб супрацоўніцтве, у тым ліку праграма мерапрыемстваў (дарожная карта) паміж урадамі Беларусі і Казахстана па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва на 2025-2029 гады. Акрамя таго, госці краіны азнаёміліся з IT-патэнцыялам Беларусі ў Парку высокіх тэхналогій.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі