Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лістапада 2024, 15:46

Каля 80 мерапрыемстваў пройдзе ў час Беларускага тыдня прадпрымальніцтва
 

Фота з архіва
Фота з архіва
18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У час Беларускага тыдня прадпрымальніцтва пройдзе каля 80 мерапрыемстваў. Аб гэтым журналістам заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі тыдзень прадпрымальніцтва, які стартаваў сёння, прадоўжыцца да 22 лістапада. "Ён праводзіцца Міністэрствам эканомікі ўжо другі год, таму мы ведаем інтарэсы прадпрымальніцтва, фармат работы і ў гэтым годзе падладзіліся з улікам гэтага вопыту. Кожны дзень тыдня - тэматычны. Напрыклад, сёння я сустракаюся з моладдзю, якая актыўна цікавіцца развіццём прадпрымальніцтва, бізнесам і, у прынцыпе, мерамі падтрымкі. Далей мы сустракаемся на дыялогавых пляцоўках па інфраструктуры падтрымкі прадпрымальніцтва. Больш за 80 мерапрыемстваў пройдзе ва ўсіх рэгіёнах", - расказаў Юрый Чабатар.

У час мерапрыемстваў прадугледжана ўзаемадзеянне з бізнесам для адказу на актуальныя пытанні, а таксама выпрацоўкі мер далейшага развіцця. Акрамя таго, прадугледжана сустрэча ў парламенце. Кульмінацыяй стане ўзнагароджванне пераможцаў конкурсу "Прадпрымальнік года" 22 лістапада.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі