8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калі беларускія аграрыі завершаць уборку бульбы, цукровых буракоў і кукурузы, расказаў журналістам па выніках даклада кіраўніку дзяржавы міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Юрый Горлаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння мы прадаўжаем убіраць бульбу. Літаральна да 20 кастрычніка завершым. Прадаўжаем убіраць і цукровыя буракі, падыходзім да палавіны. І, як заўсёды, мы плануем завяршыць яе ўборку ў аптымальныя тэрміны - да 7-10 лістапада. Акрамя таго, сёння ўжо ўбрана 60 працэнтаў кукурузы на сілас. Нам засталося ўбраць 40 працэнтаў кукурузы, да 1 лістапада мы гэту работу завершым", - сказаў Юрый Горлаў.
Паводле яго слоў, плануем нарыхтаваць у гэтым годзе 20,6 млн т кукурузнага сіласу. "Таксама мы нарыхтоўваем сянаж. Гэта, як правіла, бабовыя травы, якія трэба пакасіць да 10-15 кастрычніка. Мы забяспечваем у поўным аб'ёме тую патрэбнасць у сіласе і сенажы, якая патрэбна для нашай жывёлагадоўлі. У цэлым, па кармах мы плануем выйсці на 33 ц кармавых адзінак на ўмоўную галаву. У гэтым годзе мы забяспечым кармоў больш, чым у мінулым", - падкрэсліў міністр.
Таксама завяршаецца прасаванне лёну. "У лічаныя дні мы завершым гэту работу, застанецца задача на некалькі дзён звезці лён. Ставілася задача 180 тыс. т ільнотрасты - і мы нарыхтуем гэтыя аб'ёмы, перапрацуем на нашых ільнозаводах і паставім неабходны аб'ём ільновалакна на перапрацоўку на Аршанскі льнокамбінат", - абазначыў кіраўнік Мінсельгасхарча.-0-
