Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
03 жніўня 2022, 18:54

Качанава аб дзяржмаёмасці: кіраўнікам трэба смялей браць адказнасць за прыняцце рашэнняў

3 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяджэнне экспертнага савета пры Савеце Рэспублікі Нацыянальнага сходу прайшло пад кіраўніцтвам спікера верхняй палаты парламента Наталлі Качанавай, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У парадку дня нарады - актуальныя пытанні па распараджэнні дзяржмаёмасцю. Гэта тэма неаднаразова ўзнімалася раней у час нарад. У прыватнасці, важна ўзрастанне ролі мясцовых Саветаў у распараджэнні невыкарыстоўваемай маёмасцю. Як адзначаюць прадстаўнікі бізнесу, гэта значна паскорыць і аблегчыць работу па ўключэнні ў абарот закінутых, старых будынкаў і ўчасткаў.

"Што датычыцца арэндных адносін, распараджэння дзяржмаёмасцю, гэтым пытанням заўсёды ўдзялялася асаблівая ўвага, але цяпер усё больш акцэнтуецца погляд на распараджэнні невыкарыстоўваемай маёмасцю. У цэлым размова ідзе аб тым, каб дрэнна выкарыстоўваемая ў нас у краіне маёмасць максімальна ўключалася ў абарот і прыносіла ў бюджэт грошы або ў выглядзе арэнды, або ў выглядзе продажу. Гэта значыць форма рэалізацыі спрашчаецца. Гэта ў першую чаргу адносіцца да закінутых, невыкарыстоўваемых, старых будынкаў, таксама спрашчаецца парадак іх зносу", - растлумачыў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Валянцін Байко.

Акрамя таго, узнімалася пытанне аб ведамстве, якое кантралявала б працэс. У якасці варыянтаў быў прапанаваны Камітэт дзяржаўнага кантролю, але старшыня Савета Рэспублікі гэту прапанову не падтрымала. "Мы не можам пад кожную сітуацыю прыцягваць розныя ведамствы: Камітэт дзяржаўнага кантролю, Следчы камітэт, Міністэрства ўнутраных спраў, Генеральную пракуратуру і г.д. Кіраўніку трэба браць на сябе смеласць прымаць рашэнні і несці за гэта адказнасць. Ён надзелены распарадчымі функцыямі, адпаведна, павінен несці адказнасць", - упэўнена Наталля Качанава.

Паводле слоў генеральнага дырэктара СААТ "Камунарка", члена Савета Рэспублікі Сяргея Анюхоўскага, уносімыя праектамі нарматыўных дакументаў змяненні таксама спрашчаюць арэндныя ўзаемаадносіны. "Плануецца больш мяккая работа на ўзаемавыгадных для двух бакоў умовах. Акрамя таго, для тых, хто будзе выступаць у ролі арандатара, ёсць магчымасць інвесціравання ў арэндную маёмасць (у далейшым магчымы яе выкуп), растэрміноўкі. На прыкладзе "Камунаркі" - гэта магчымасць пашырэння фірменнай сеткі. Асабліва гэта датычыцца рэгіёнаў, дзе часта ўсё адбываецца цяпер праз аўкцыёны. Гэты працэс крыху спрашчаецца. Адпаведна, каб зрабіць любы магазін, у яго трэба яшчэ грошы ўкласці. А калі не ўпэўнены ў заўтрашнім дні, напрыклад, тэрмін арэнды невялікі або трэба далейшае прадаўжэнне? Таму гэта спрашчэнне дасць магчымасць прадпрыемствам смялей браць у арэнду памяшканні, асабліва тыя, што неэфектыўна выкарыстоўваюцца, і ўключаць іх у гаспадарчы абарот", - удакладніў сенатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі