Фота з архіва
4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства па падатках і зборах устанавіла парадак акруглення сум падаткаў, збораў (пошлін), пеняў і штрафаў, якія падлягаюць выплаце ў бюджэт, пры іх вылічэнні (налічэнні, накладанні) падатковымі органамі фізічным асобам, за выключэннем ІП. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства па падатках і зборах ад 21 ліпеня 2025 года нумар 36, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.
Так, калі дробавая частка складае менш як 0,5 капейкі, то сума змяншаецца да цэлай капейкі. Калі 0,5 капейкі і больш, то сума павялічваецца да цэлай капейкі.
Шэраг нарматыўных прававых актаў прызнаецца страціўшым сілу, у тым ліку пастановы ведамства ад 18 лютага 2003 года нумар 13 "Аб акругленні сум падаткаў, збораў (пошлін), пеняў, штрафаў і іншых абавязковых плацяжоў", ад 29 красавіка 2016 года нумар 16 "Аб некаторых пытаннях вылічэння падаткаў, збораў (пошлін), пеняў, штрафаў у сувязі з дэнамінацыяй афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь і аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя пастановы Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь".
Прававы акт уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-