Сцяг Нядзеля, 24 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 лютага 2023, 19:55

Інвестары з Пакістана зацікаўлены развіваць бізнес у Беларусі

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інвестары з Пакістана зацікаўлены развіваць бізнес у Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе СЭЗ "Мінск".

На дзелавой пляцоўцы СЭЗ "Мінск" адбыліся перагаворы кіраўніцтва СЭЗ, прадстаўнікоў НАІП з дэлегацыяй бізнес-колаў Пакістана. Бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва, пытанні гандлёвай, вытворчай і інвестыцыйнай дзейнасці, а таксама магчымасці лакалізацыі пакістанскага бізнесу на тэрыторыі Беларусі.

Першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Сяргей Бубенька прадставіў магчымасці работы ў свабоднай эканамічнай зоне "Мінск", а таксама асаблівасці атрымання статусу рэзідэнта.

Акрамя таго, дэлегацыя з Пакістана наведала шэраг вытворчых пляцовак рэзідэнтаў СЭЗ "Мінск".

СЭЗ "Мінск" створана ў сакавіку 1998 года. СЭЗ размешчана на 21 участку агульнай плошчай больш як 2650 га ў Мінску, Мінскай вобласці, у раёне гарадоў Фаніпаль, Маладзечна, Барысаў, Жодзіна і Смалявічы. Вытворчую дзейнасць у СЭЗ ажыццяўляюць больш за 100 прадпрыемстваў-рэзідэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі