Сцяг Аўторак, 26 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 ліпеня 2024, 18:00

Гендырэктар "Інтэграла": 2023-і стаў адным з найбольш паспяховых перыядаў у гісторыі холдынга

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. 2023 год стаў адным з найбольш паспяховых перыядаў у гісторыі "Інтэграла". Мы дасягнулі добрых паказчыкаў і па тэмпах росту аб'ёмаў вытворчасці, і па нарошчванні экспарту, пастаўляючы сваю прадукцыю не толькі на традыцыйныя рынкі, але і ў краіны далёкай дугі. Поспехамі прадпрыемства перад пачаткам цырымоніі ўзнагароджвання лаўрэатаў і дыпламанта конкурсу на саісканне прэміі ўрада ў галіне якасці, якая прайшла сёння ў Палацы Рэспублікі, з журналістамі падзяліўся генеральны дырэктар ААТ "Інтэграл - кіруючая кампанія холдынга "Інтэграл" Андрэй Буйневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці вырабленай прадукцыі, аказаных паслуг або выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналоігй і сучасных метадаў менеджменту конкурсная камісія вылучыла 30 арганізацый. Сямёра з іх ліку сталі лаўрэатамі прэміі, 22 - пацвердзілі званне лаўрэата паўторна, яшчэ адна арганізацыя прызнана дыпламантам конкурсу. "Інтэграл" увайшоў у першую сямёрку.

"Пацвярджэнне якасці выпускаемай прадукцыі - даўняя гісторыя для "Інтэграла". У далёкія 70-я дыёды і транзістары, а таксама электронныя гадзіннікі нашай вытворчасці былі ўдастоены дзяржаўнага знака якасці, таму якасны фундамент прадпрыемства быў закладзены яшчэ ў той час, а мы захавалі і толькі ўмацавалі яго з той пары, - заўважае Андрэй Буйневіч. - Мы цэнім традыцыі, прымнажаем іх, таму ў Год якасці быць удастоенымі такой высокай узнагароды для нас асабліва знакава".

Генеральны дырэктар падкрэсліў: на месцы прадпрыемства не стаіць. У канцы мінулага года на "Інтэграле" ўкаранілі сістэму менеджменту якасці на адпаведнасць стандарту IATF 16949, што выкарыстоўваецца ў аўтаэлектроніцы, які, як упэўнены на вытворчасці, дазволіць холдынгу ўмацаваць свае пазіцыі пры экспарце ў краіны далёкай дугі і, адпаведна, захаваць і нават нарасціць аб'ёмы паставак і тэмпы вытворчасці.

"Першыя шэсць месяцаў 2024 года захавалі дадатныя тэмпы мінулага года, мы нават ідзём з апярэджаннем адносна планавых заданняў, якія былі вызначаны ў Міністэрстве прамысловасці, - зрабіў акцэнт Андрэй Буйневіч. - Усе нашы планы з пункту гледжання развіцця вытворчых магутнасцей і асваення новых відаў прадукцыі апісаны ў дарожнай карце, якая падпісана паміж Беларуссю і Расіяй аб развіцці мікраэлектроннай вытворчасці на плошчы "Інтэграла".

Званне лаўрэата прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці забяспечвае арганізацыі рэпутацыю надзейнага вытворцы высакаякаснай і канкурэнтаздольнай прадукцыі, садзейнічае пашырэнню рынкаў яе збыту, адкрывае новыя дзелавыя магчымасці. Лаўрэаты на працягу трох гадоў могуць выкарыстоўваць выяву эмблемы прэміі ў маркіроўцы тавараў і дакументацыі, у рэкламных матэрыялах. У бягучым годзе, як ужо адзначалася, права на такія прывілеі за сабой замацавалі 29 айчынных прадпрыемстваў і ўстаноў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі