Фота з архіва
17 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэальныя даходы насельніцтва Беларусі за пяць гадоў выраслі больш як на 23 працэнты. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю тэлеканалу "Першы інфармацыйны", паведамляе БЕЛТА.
"Пры распрацоўцы праграмы на 2026-2030 гады мы паглядзелі, а як жа ўсё ж развівалася наша краіна за папярэдняе пяцігоддзе, наколькі мы выканалі тыя задачы, якія прапісвалі ў пяцігадовай праграме 2021-2025 гадоў. Трэба адзначыць перш за ўсё істотныя якасныя змяненні і выкананне нашых абавязацельстваў. У першую чаргу гэта датычыцца камфортнага жыцця нашага насельніцтва. Рэальныя даходы выраслі больш як на 23 працэнты, і гэта сапраўды вельмі важны фактар", - сказаў Юрый Чабатар.
Нягледзячы на тое, што арэнднае жыллё - гэта прыярытэт на наступную пяцігодку, у бягучай таксама дасягнуты важкія вынікі. Што датычыцца ў цэлым будаўніцтва жылля, за пяцігодку пабудавана 21,7 млн кв.м. "Па квадратных метрах на аднаго чалавека мы будзем адны з першых на прасторы СНД", - адзначыў міністр.
Вялікая ўвага ўдзялялася ахове здароўя, адукацыі. "За чатыры гады мы рэканструявалі і ўвялі ў строй больш як 75 карпусоў бальніц, пабудавалі і ўвялі ў строй больш як 20 паліклінік. Рэканструявалі або пабудавалі 55 садоў і 66 школ. І гэта ўсё для таго, каб наша насельніцтва сапраўды адчула камфорт пражывання ў любым пункце нашай краіны не горш, чым у сталіцы", - падкрэсліў кіраўнік Мінэканомікі.
"У плане інвестыцыйнай палітыкі мы завяршылі многія важныя для краіны камерцыйныя праекты, у ліку якіх Беларуская АЭС, шэраг новых заводаў, БНБК. Атрымліваем істотны эфект ад таго, што прадаўжаем развіваць сваё ўласнае легкавое аўтамабілебудаванне, вырашаюцца пытанні лакалізацыі. У цэлым за пяцігодку мы рэалізавалі больш як 700 праектаў", - рэзюмаваў Юрый Чабатар.-0-