Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 ліпеня 2021, 15:40

Гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў больш як на палавіне плошчаў

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў на 57,7 працэнта плошчаў, што складае 468,5 тыс. га, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 13 ліпеня, нарыхтавана 3210 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў. Усяго ў гэтым годзе іх плануецца нарыхтаваць 9710 тыс. т. На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 10,35 ц кармавых адзінак.

Сенажу нарыхтавана 10 148 тыс. т (75,1 працэнта да плана), сена - 595,4 тыс. т (53,3 працэнта), сіласу - 322,5 тыс. т (1,67 працэнта).

Акрамя таго, аграрыі прадаўжаюць уборку азімай свірэпіцы на зерне - заданне выканана на 85,3 працэнта. Намалот склаў 14,4 тыс. т, ураджайнасць - 9,45 ц/га.

Азімы ячмень убраны больш як на 70 працэнтах плошчаў. Яго намалочана амаль 100 тыс. т. Ураджайнасць складае 49,1 ц/га. Таксама ў Беларусі пачалася ўборка азімага рапсу на зерне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі