14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тавараабарот Беларусі і Казахстана пачынаючы з 2021 года перавышае $1 млрд. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час перагавораў з прэм'ер-міністрам Казахстана Алжасам Бекценавым у вузкім складзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Эканамічны парадак дня ў нас вельмі змястоўны. Супрацоўніцтва развіваецца і па лініі гандлю, і па лініі сумесных праектаў, кааперацыі, што мы лічым вельмі важным для двухбаковых адносін. З 2021 года наш тавараабарот перавышае $1 млрд. Нягледзячы на такія нядрэнныя вынікі, нельга сядзець склаўшы рукі. Відавочна, што наш патэнцыял вышэйшы", - сказаў Раман Галоўчанка.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі і Казахстана трывалы фундамент супрацоўніцтва як на двухбаковай аснове, так і ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў. "Працуем над умацаваннем калектыўнай бяспекі ў АДКБ, развіваем эканамічнае, гуманітарнае супрацоўніцтва ў СНД, ЕАЭС. Знакавай падзеяй стала ўступленне нашай краіны ў Шанхайскую арганізацыю супрацоўніцтва. Дзякуем нашым казахстанскім сябрам за падтрымку ў гэтым важным для нас рашэнні", - дадаў прэм'ер-міністр Беларусі.-0-