Сцяг Субота, 14 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 снежня 2024, 16:25

Галоўчанка: без развіцця прамкааперацыі і тэхналагічнага суверэнітэту ў ЕАЭС няма перспектыў развіцця

13 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Без развіцця прамысловай кааперацыі і тэхналагічнага суверэнітэту ў Еўразійскага эканамічнага саюза няма перспектыў развіцця. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 13 снежня ў Маскве на пасяджэнні Еўразійскага міжурадавага савета, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раман Галоўчанка адзначыў, што на думку беларускага боку адным з напрамкаў, які павінен быць у фокусе пільнай увагі, з'яўляецца прамысловая кааперацыя і забеспячэнне тэхналагічнага суверэнітэту. "Без вырашэння гэтай задачы не праглядаюцца перспектывы развіцця нашага саюза", - падкрэсліў ён.

"Для разумення значнасці прамысловага сектара дастаткова паглядзець на абсалютныя лічбы: у студзені - верасні 2024 года аб'ём прамысловай вытворчасці склаў у ЕАЭС больш як $1,1 трлн", - адзначыў прэм'ер-міністр.

"Адным з інструментаў вырашэння задач індустрыяльнага развіцця бачым паскарэнне работы па праграме субсідзіравання з бюджэту ЕАЭС кааперацыйных праектаў у прыярытэтных галінах прамысловасці", - дадаў Раман Галоўчанка.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі