Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 кастрычніка 2022, 10:27

Фізічныя асобы ў Беларусі ў студзені-верасні прадалі на $384 млн валюты больш, чым купілі

7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фізічным асобам у Беларусі ў студзені - верасні прадалі на $384 млн замежнай валюты больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Агульны аб'ём купленай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў студзені - верасні склаў $7,18 млрд, прададзенай - $7,564 млрд. Пры гэтым у верасні насельніцтва сфарміравала чысты попыт на замежную валюту ў суме $114,1 млн.

Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў студзені - верасні выступалі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка прадпрыемствы купілі на $1,005 млрд валюты ў эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб'ём купленай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў студзені - верасні склаў $20,139 млрд, прададзенай - $19,134 млрд.

За верасень набыццё юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перавысіла яе продаж на $224,5 млн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі