Фота з архіва
7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У верасні фізічныя асобы ў Беларусі заставаліся чыстымі прадаўцамі замежнай валюты, па выніках месяца яны прадалі на $189,2 млн больш, чым купілі. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.
Агульны аб'ём набытай фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты ў верасні склаў $1,133 млрд, прададзенай - $1,322 млрд. У цэлым за студзень - верасень бягучага года продаж фізічнымі асобамі наяўнай і безнаяўнай замежнай валюты перасягнуў яе куплю на $1,212 млрд.
Суб'екты гаспадарання - рэзідэнты Беларусі ў верасні выступілі ў ролі чыстых пакупнікоў замежнай валюты. Зыходзячы з даных Нацыянальнага банка, прадпрыемствы купілі валюты на $375,5 млн у эквіваленце больш, чым прадалі. Агульны аб'ём набытай юрыдычнымі асобамі замежнай валюты ў верасні склаў $3,727 млрд, прададзенай - $3,351 млрд.
За студзень-верасень купля юрыдычнымі асобамі замежнай валюты перасягнула яе продаж на $1,814 млрд.-0-