22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч, назначаны 22 студзеня на гэту пасаду кіраўніком дзяржавы, расказаў журналістам, якія першачарговыя задачы стаяць перад ім на новай пасадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік міністэрства звярнуў увагу, што работа ў Мінфіне для яго добра знаёмая, але на крыху іншым узроўні. А цяпер неабходна будзе займацца не столькі канкрэтнымі пытаннямі па асобных напрамках, колькі больш агульнымі, канцэптуальнымі.
"Першая задача, якая пастаўлена кіраўніком дзяржавы, - арганізаваць работу калектыву з пункту гледжання захавання аднолькавых падыходаў па фарміраванні і выкананні бюджэту. Няважна, на якім узроўні - рэспубліканскім, абласным, базавым. Пастаўлена задача рыхтаваць калектыў да такой пастаяннай, штодзённай работы па падтрыманні фінансавай стабільнасці ў краіне", - сказаў Уладзіслаў Татарыновіч.

"Другая, не менш важная задача - забеспячэнне эфектыўнага і, самае галоўнае, абгрунтаванага расходавання бюджэтных сродкаў", - прадоўжыў ён.
Зразумела, фінансаванне з боку дзяржавы неабходна на многія мэты і важныя праекты. Але ў сувязі з гэтым трэба ўлічваць ключавое патрабаванне. "На кожны ўкладзены бюджэтны рубель павінна быць аддача ў выглядзе адпаведных актываў, вынікаў, і пажадана, каб гэты бюджэтны рубель капіталізаваўся праз канкрэтны вынік, які адчуе кожны наш грамадзянін", - падкрэсліў міністр.
Ён звярнуў увагу, што значны аб'ём неабходнай работы праведзены ўжо - прыняты рэспубліканскі і мясцовыя бюджэты на гэты год, унесены змяненні ў падатковае заканадаўства. "Усе рашэнні прыняты, ідзе актыўная работа па іх рэалізацыі. Неабходна планамерна ўключацца ў гэту работу і далей думаць, дзе мы можам палепшыць тое, што датычыцца планавання, фінансавання ўжо канкрэтных выдаткаў", - удакладніў кіраўнік Мінфіна.
"Бо лішніх грошай не бывае. Тое, што трэба забяспечыць фінансаваннем, безумоўна, гэта будзе рабіцца. Калі дзесьці будуць вызваляцца фінансавыя рэсурсы, будзем іх канцэнтраваць на найбольш прыярытэтных напрамках. І такая работа будзе праводзіцца і на ўзроўні цэнтральнага апарату Міністэрства фінансаў, і на ўзроўні мясцовых фінансавых органаў", - дадаў ён.-0-