Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2019, 12:58

Экспарт прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама ў 2019 годзе перасягне $1 млрд - Галоўчанка

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама ў 2019 годзе перасягне $1 млрд. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Раман Галоўчанка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У Дзяржкамваенпраме разлічваюць, што па выніках года экспарт абароннай прадукцыі крыху павялічыцца ў параўнанні з папярэднім годам. "Пакуль прагнозы гэтай лічбе адпавядаюць. Разлічваем, што будзе каля гэтага, з невялікім ростам, - сказаў Раман Галоўчанка. - У нас экспарт не заўсёды супадае з паступленнем валютнай выручкі з-за доўгіх тэрмінаў разлікаў. За паўгоддзе мы на 60 працэнтаў перавысілі аб'ём валютнай выручкі ў адпаведным перыядзе 2018 года".

Аб'ём экспарту тавараў і паслуг арганізацый Дзяржкамваенпрама па выніках 2018 года склаў больш як $1 млрд. З 2004 па 2017 год гэты паказчык павялічыўся амаль у 7 разоў (з $143,8 млн да больш як $960 млн).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі