29 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Калегія Еўразійскай эканамічнай камісіі зацвердзіла новыя падыходы да выяўлення і ўстаранення перашкод на ўнутраным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ЕЭК.
"Новаўвядзенні прадугледжваюць аптымізаваныя тэрміны і ўдасканалены механізм разгляду перашкод, дапрацаваныя парадкі прызнання бар'ераў і абмежаванняў устаранёнымі, працэдуру медыяцыі па ўрэгуляванні сітуацый, звязаных з наяўнасцю прыкмет бар'ераў на ўнутраным рынку саюза", - растлумачылі ў ЕЭК.
"Камісія прааналізавала практыку прымянення дзеючай рэдакцыі метадалогіі кваліфікацыі перашкод на ўнутраным рынку ЕАЭС і на аснове аналізу прыняла яе новую рэдакцыю. У цэлым механізмы, прадугледжаныя ў дакуменце, істотна скарачаюць працэдуры кваліфікацыі перашкод", - пракаменціраваў рашэнне член Калегіі (міністр) па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Варос Сіманян.-0-