Фота з архіва
17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інфляцыя ў Беларусі запавольваецца трэці месяц запар - 6,9 працэнта ў кастрычніку 2025 года (да кастрычніка 2024-га) пасля 7,1 працэнта ў верасні (да верасня 2024-га), паведамляе БЕЛТА са спасылкай на макраагляд Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Знізіліся тэмпы росту цэн на нехарчовыя тавары - да 2,5 працэнта ў кастрычніку да аналагічнага месяца мінулага года пасля 2,9 працэнта ў верасні, і ў сектары паслуг - да 7,6 працэнта пасля 7,9 працэнта адпаведна. Інфляцыя на харчовыя тавары захавалася на ўзроўні 9,8 працэнта.
"Аб аслабленні агульнага інфляцыйнага націску сведчыць запаволенне росту ўстойлівага кампанента цэн: базавая інфляцыя знізілася да 7,1 працэнта ў кастрычніку да аналагічнага месяца мінулага года (7,5 працэнта ў верасні)", - адзначылі аналітыкі ЕАБР.-0-