Сцяг Чацвер, 2 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 сакавіка 2020, 17:43

Дзяржпраграма па кіраванні дзяржфінансамі і рэгуляванні фінрынку зацверджана ў Беларусі

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзяржаўная праграма "Кіраванне дзяржаўнымі фінансамі і рэгуляванне фінансавага рынку" на 2020 год і на перыяд да 2025 года зацверджана пастановай Савета Міністраў ад 12 сакавіка 2020 года нумар 143, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дзяржпраграма накіравана на павышэнне эфектыўнасці сістэмы кіравання дзяржаўнымі фінансамі, развіццё асобных сегментаў фінансавага рынку.

У яе ўключаны восем падпраграм па такіх напрамках: забеспячэнне ўстойлівасці бюджэтнай сістэмы і павышэнне эфектыўнасці кіравання дзяржфінансамі, кіраванне дзярждоўгам, доўгам органаў мясцовага кіравання і самакіравання, падатковае і мытнае рэгуляванне і адміністраванне, эфектыўнае функцыянаванне рынку каштоўных папер. Асобныя падпраграмы распрацаваны для развіцця страхавой дзейнасці, рэгулявання бухгалтарскага ўліку, справаздачнасці і аўдыту ў карпаратыўным сектары, дзяржрэгулявання ў сферы дзейнасці з каштоўнымі металамі і камянямі.

Адказным заказчыкам дзяржпраграмы вызначана Міністэрства фінансаў. У яе выкананні будуць удзельнічаць розныя дзяржорганы і дзяржарганізацыі, прафесійныя ўдзельнікі рынку каштоўных папер, страхавыя арганізацыі, арганізацыі, якія займаюцца пасрэдніцкай дзейнасцю на фінансавым рынку, і іншыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі