Сцяг Субота, 23 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2019, 16:19

Дзяржкамваенпрам плануе і ў 2019 годзе перасягнуць паказчык экспарту $1 млрд

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Экспарт прадпрыемстваў Дзяржкамваенпрама па выніках 2018 года перасягнуў $1 млрд. ДВПК плануе ўтрымаць гэту планку і ў 2019-м, паведаміў сёння журналістам старшыня камітэта Раман Галоўчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Плануем, што прыбавім і ў 2019 годзе. Да такой лічбы цяжка нарошчваць. Але пару працэнтаў павінны даць па разліках", - адзначыў Раман Галоўчанка.

Ён дадаў, што ДВПК удалося дыверсіфікаваць экспарт па схеме "30-30-30". Асноўныя рынкі - РФ і іншыя краіны СНД, Афрыка і Азія. "Прапарцыянальнае раздзяленне дае нам пэўную падушку бяспекі, калі на адным з сегментаў рынку будзе прасяданне", - растлумачыў старшыня камітэта.

"Спрацавалі даволі ўдачна па ўсіх напрамках: і па дзяржабаронзаказе, і па фінансавых паказчыках дзейнасці прадпрыемстваў, - дадаў Раман Галоўчанка. - Па дзяржабаронзаказе паставілі ў войскі, адрамантавалі, мадэрнізавалі больш за 780 узораў узбраенняў і ваеннай тэхнікі. Гэта даволі вялікая лічба, па шэрагу ўзораў завершаны доследна-канструктарскія работы, прыёмка іх пачнецца ўжо ў гэтым годзе". У беларускія УС пастаўляліся беспілотнікі, радыё- і радыёрэлейныя станцыі, браніраваныя машыны.

Адказваючы на пытанне аб супрацоўніцтве з Расіяй, Раман Галоўчанка назваў яго канструктыўным і плённым. "У нас вялікі ўзаемны тавараабарот па прадукцыі ваеннага прызначэння. Паводле папярэдніх падлікаў, гэта каля $600 млн у 2018 годзе. Беларускі экспарт у Расію перасягае расійскі імпарт у Беларусь. Вельмі вялікая колькасць прадпрыемстваў, каля 300, працуе па кааперацыі", - праінфармаваў ён.-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі