Фота Pexels
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доля маянэзу айчыннай вытворчасці на ўнутраным рынку рэспублікі складае 65 працэнтаў, кетчупу і таматных соусаў - 43 працэнты. Даныя статыстыкі ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА напярэдадні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК агучыў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў.
"Апошнія гады попыт на алейную сыравіну ў Беларусі і на сусветным рынку расце, што абумоўлівае павелічэнне аб'ёмаў вырошчвання алейных культур і перш за ўсё рапсу. Для нашай краіны з яе глебава-кліматычнымі ўмовамі рапс з'яўляецца адной з перспектыўных алейных культур, якую можна вырошчваць ва ўсіх рэгіёнах", - звярнуў увагу кіраўнік канцэрна.
У 2024 годзе ўдзельная вага паставак алейнага семя рапсу для харчовых мэт у агульным аб'ёме паставак алейнай сыравіны склала 88,8 працэнта, што дазваляе заяўляць: патрэбнасць у харчовым рапсавым алеі будзе забяспечана ў поўным аб'ёме.
"Так, навукова даказана, што рапсавы алей - карысны прадукт, які можа ўнесці ўклад у падтрыманне агульнага здароўя. Алей рапсу мае ў саставе значную колькасць поліненасычаных тлустых кіслот, такіх як Амега-3 і Амега-6, - удакладніў Алег Жыдкоў. - Гэтыя кіслоты важныя для падтрымання нармальнага функцыянавання сардэчна-сасудзістай сістэмы, дапамагаюць знізіць узровень "дрэннага" халестэрыну, змяншаючы рызыку развіцця атэрасклерозу і іншых захворванняў сэрца. Гэтыя тлустыя кіслоты адыгрываюць важную ролю і ў падтрыманні нармальнай функцыі мозгу і нервовай сістэмы, яны садзейнічаюць захаванню памяці і павышэнню канцэнтрацыі ўвагі".
Вытворчы патэнцыял алейнаперапрацоўчых арганізацый рэспублікі задавольвае патрэбнасць беларусаў у асноўных відах прадукцыі. Існуючыя вытворчыя магутнасці дазваляюць вырабляць да 31 тыс. т у год маргарынавай прадукцыі, а таксама маянэзаў, кетчупаў, гарчыцы, хрэну і соусаў на іх аснове - 47,8 тыс. т, бутэляванага алею - 34,4 тыс. т. У адпаведнасці з данымі, прыведзенымі кіраўніком "Белдзяржхарчпрама", айчынныя вытворцы пастаўляюць на ўнутраны рынак краіны 50 працэнтаў маргарынавай прадукцыі (маргарыны, спрэды), маянэзнай прадукцыі - да 67 працэнтаў, кетчупаў - да 45 працэнтаў, харчовай гарчыцы - да 85 працэнтаў. -0-
*Поўную версію інтэрв'ю са старшынёй канцэрна "Белдзяржхарчпрам" чытайце на інтэрнэт-партале БЕЛТА 16 лістапада. Раскажам аб самых чаканых навінках вытворчасці, шматабяцальных інвестпраектах, змяненні густаў беларусаў у ежы і напітках, маштабных планах па развіцці галіны.