Сцяг Чацвер, 2 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
07 лютага 2022, 15:18

Даводзіцца прыстасоўвацца. Што робяць беларускія аграрыі ва ўмовах змянення клімату

7 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Ядлоўскі ў час пасяджэння круглага стала БЕЛТА "Уплыў надвор'я. Чым павярнуліся кліматычныя змяненні для беларусаў?" расказаў, як сельская гаспадарка адаптуецца да кліматычных змяненняў.

"Сельскагаспадарчая галіна з усяго рэальнага сектара найбольш залежыць ад кліматычных змяненняў, таму што гэта цэх пад адкрытым небам па вытворчасці сыравіны, сельскагаспадарчай прадукцыі. Для нас вельмі важна, як развіваецца надвор'е, як яно прагназуецца, паколькі выклікае ланцуговую рэакцыю: што тады пры такіх умовах мы павінны зрабіць?" - сказаў Васіль Ядлоўскі.

У адпаведнасці з рэалізацыяй плана Парыжскіх пагадненняў Міністэрства сельскай гаспадаркі сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук распрацавала стратэгію адаптацыі сельскай гаспадаркі да змянення клімату. "Разам з тым хачу сказаць, што глебава-кліматычныя ўмовы сельгасвытворчасці ў кожным рэгіёне, асобна ўзятай арганізацыі істотна змяняюцца, таму гэты дакумент з'яўляецца рамачным", - звярнуў увагу намеснік начальніка.

Паколькі не бывае аднолькавага кліматычнага года, па-рознаму надыходзяць і заканчваюцца сезоны, сельгасвытворцы пастаянна прыстасоўваюцца да кліматычных умоў і ўносяць у работу адпаведныя карэктывы.

"Рост вегетацыйнага перыяду дае магчымасць больш атрымаць прыходу сонечнай радыяцыі, адпаведна прадукцыі. З улікам таго, што тэхналогіі сельскай гаспадаркі ўскладняюцца, усё больш трэба праводзіць тэхналагічных аперацый, каб атрымаць лепшы вынік , - для гэтага патрэбны час. Самае галоўнае для нас, што асенні перыяд у Беларусі цяпер прадоўжыўся на адзін месяц. Такім чынам, мы больш атрымліваем прадукцыі, якую важна ўбраць у кароткія тэрміны і без страт. Таму тое, што кастрычнік бывае практычна без замаразкаў, вельмі станоўчы момант", - сказаў Васіль Ядлоўскі.

Адмоўны бок змянення клімату - чэрвеньскія засухі. "У 2021 годзе ў першай і другой дэкадзе чэрвеня выпала 40 працэнтаў ападкаў, а гэта перыяд актыўнага вегетатыўнага росту, налівання зерня. У выніку раслінаводства недабрала 15 працэнтаў валавой вытворчасці збожжа, пры тым што ўсе ўмовы і тэхналогіі папярэдняга года захаваліся. Адпаведна на кармавых культурах мы недабралі каля 5 працэнтаў да ўзроўню мінулага года", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі