Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 лістапада 2024, 16:43

Бранцэвіч: дзяржава стварае максімальна камфортныя ўмовы для паспяховай рэалізацыі бізнес-ідэй

Фота Мінэканомікі
Фота Мінэканомікі
15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемствам трэба актыўней выкарыстоўваць існуючыя магчымасці для рэалізацыі сваіх інвестыцыйных праектаў. Аб гэтым заявіла намеснік міністра эканомікі Таццяна Бранцэвіч у ходзе рабочай паездкі ў Бабруйск, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэканомікі.

Намеснік кіраўніка эканамічнага ведамства прыняла ўдзел у пасяджэнні гарвыканкама, прысвечаным вынікам работы арганізацый гандлю за 9 месяцаў 2024 года. Як адзначыла Таццяна Бранцэвіч, гандлёвыя арганізацыі горада ў цэлым паказваюць нядрэнны вынік.

"За 9 месяцаў рознічны тавараабарот вырас на 7,3 працэнта, павялічылася выручка і чысты прыбытак. Гэтыя вынікі садзейнічалі росту рэальнай зарплаты на 13,2 працэнта. У ліку першачарговых задач для гандлёвых арганізацый стаіць неабходнасць забеспячэння наяўнасці шырокага асартыменту прадукцыі, а таксама павелічэння долі айчынных тавараў на паліцах", - падкрэсліла намеснік міністра эканомікі.

Таццяна Бранцэвіч наведала ААТ "Бабруйскі мясакамбінат" і ААТ "Кіруючая кампанія холдына "Бабруйскаграмаш". Інвестыцыйныя праграмы прадпрыемстваў накіраваны на пашырэнне вытворчых магутнасцей, рост аб'ёмаў і асваенне новых відаў прадукцыі.

"Дзяржава сёння стварае максімальна камфортныя ўмовы для паспяховай рэалізацыі бізнес-ідэй, у тым ліку з дапамогай прагрэсіўных механізмаў абноўленага інвестыцыйнага заканадаўства. Прадпрыемствам неабходна актыўней выкарыстоўваць новыя магчымасці для развіцця", - акцэнтавала ўвагу намеснік міністра.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі