Фота з архіва
9 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Бюджэт Саюзнай дзяржавы ў 2026 годзе плануецца павялічыць на 6,2 працэнта ў параўнанні з 2025 годам. Аб гэтым паведаміў журналістам старшыня Камісіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па бюджэце, падатках і фінансавым рынку Віктар Селіверстаў перад пачаткам сесіі Парламенцкага сходу, дзе намечана зацвердзіць праект бюджэту на наступны год, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы шмат гадоў фарміравалі бюджэт з жаданнем найменшага прафіцыту. У нас згодна з дэкрэтам аб фарміраванні бюджэту Саюзнай дзяржавы бюджэт павінен быць толькі прафіцытным. І ў 2025 годзе мы выйшлі на лічбу амаль крыху большую за паўмільярда расійскіх рублёў прафіцыту. А ў 2026 годзе ў нас не ўсе праграмы паспелі да сённяшняга пасяджэння і зацвярджэння праекта бюджэту на 2026 год. Таму мы выходзім з прафіцытам 1727 млн расійскіх рублёў, значыць гэта вялікі прафіцыт з улікам таго, што ўвогуле гадавы бюджэт павялічаны на 6,2 працэнта", - сказаў Віктар Селіверстаў.
Разам з тым ён адзначыў, што на гэты час у высокай ступені гатоўнасці знаходзяцца праекты саюзных праграм на агульную суму прыкладна 2,2 млрд расійскіх рублёў. Гэтыя праграмы могуць быць прафінансаваны з бюджэту СД у 2026 годзе.
У праекце бюджэту на 2026 год цяпер прадугледжана фінансаванне шасці праграм, 37 мерапрыемстваў і аднаго праекта. "Праект - гэта другая чарга рэканструкцыі Брэсцкай крэпасці", - удакладніў парламентарый. Паводле яго слоў, новыя саюзныя праграмы, якія знаходзяцца ў стадыі падрыхтоўкі, датычацца сфер космасу, штучнага інтэлекту і іншых новых тэхналогій.
Віктар Селіверстаў дадаў, што даходная частка бюджэту СД на 2026 год складзе крыху больш за 8 млрд расійскіх рублёў, расходная частка - каля 6,3 млрд.-0-