Фота з архіва
21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі адсутнічаюць адрозненні ў заработнай плаце ў залежнасці ад полу работніка. Аб гэтым расказала на прэс-канферэнцыі начальнік галоўнага ўпраўлення статыстыкі працы Нацыянальнага статыстычнага камітэта Ірына Бандарэнка, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Белстат правёў эксперыментальны разлік скарэкціраванага гендарнага разрыву ў аплаце працы. "Гэта значыць, мы правялі параўнанне заработнай платы ўнутры груп работнікаў з аднолькавымі групамі заняткаў, узроўнем адукацыі і стажаў работы. Тым самым мы выключылі ўплыў гэтых фактараў на аплату працы. Гэты разлік пацвердзіў адсутнасць у Рэспубліцы Беларусь адрозненняў у заработнай плаце ў залежнасці ад полу работніка", - расказала Ірына Бандарэнка.
Яна адзначыла, што аналіз гендарнай структуры занятасці паказвае, што традыцыйна самымі жаночымі сферамі дзейнасці з'яўляюцца ахова здароўя і адукацыя, дзе доля працуючых жанчын дасягае 84 працэнты. Крыху менш жанчын у фінансавай і страхавой дзейнасці - 77 працэнтаў. У гандлі і паслугах па часовым пражыванні і харчаванні - па 66 працэнтаў.
Жаночая занятасць расце ў нетыповых для жанчын сферах дзейнасці. "Так, напрыклад, калі раней у IT-сферы доля жанчын была невысокая, то цяпер сярод распрацоўшчыкаў і аналітыкаў праграмнага забеспячэння кожны трэці работнік - гэта жанчына. Сярод спецыялістаў-прафесіяналаў па базах даных іх амаль палова", - адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення.
Цікава, паводле слоў Ірыны Бандарэнка, што прысутнасць прадстаўніц прыгожага полу павялічваецца і сярод рабочых. "Так, калі раней аператарамі, станочнікамі, наладчыкамі працавала каля 5 працэнтаў жанчын, то сёння 10-12 працэнтаў", - прывяла яна лічбы.
Для забеспячэння комплекснага маніторынгу гендарнай роўнасці ў краіне на афіцыйным сайце Белстата працуе інфармацыйная сістэма - вэб-партал "Гендарная статыстыка". Партал змяшчае актуальную афіцыйную статыстычную інфармацыю і адміністрацыйныя даныя па гендарнай тэматыцы і з'яўляецца адкрытым інфармацыйным рэсурсам для ўсіх катэгорый карыстальнікаў.-0-