Фота з архіва
25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія аграрыі намалацілі амаль 8,3 млн т збожжа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
Паводле аператыўных даных на 25 жніўня, на палях краіны намалочана 8 млн 292 тыс. т збожжа разам з рапсам.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская - 2,096 млн т, Гродзенская - 1,666 млн т, Брэсцкая - 1,663 млн т, Магілёўская - 1,111 млн т, Гомельская - 980 тыс. т, Віцебская - 776 тыс. т.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 90 працэнтаў плошчаў, што складае 2,174 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,5 ц/га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў кошт дзяржзаказу 542 тыс. т - 77 працэнтаў ад плана.
Пасеяна азімага рапсу на зерне на плошчы 407 тыс. га, або 94 працэнты запланаванага.
Лён выцераблены на 43 тыс. га, што складае 90 працэнтаў запланаваных плошчаў.
Нарыхтавана сена 389 тыс. т - 54 працэнты плана, сенажу - 12 млн 277 тыс. т (88 працэнтаў), у тым ліку ў палімернай упакоўцы - 400 тыс. т. Травяных кармоў нарыхтавана 3 млн 766 тыс. т - 38 працэнтаў плана.
Бульбы ў краіне накапана ўжо больш за 25 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 72,9 ц/га.-0-