Сцяг Серада, 4 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 лістапада 2019, 12:14

Беларусь працуе над паляпшэннем інвестыцыйнага клімату - Крутой

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь нацэлена на пабудову новай эканомікі з акцэнтам на сферы паслуг і выхадзе на рынак прынцыпова новых прадуктаў, заявіў 26 лістапада на пленарным пасяджэнні беларуска-швейцарскага дзелавога савета міністр эканомікі Дзмітрый Крутой, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размова ідзе аб развіцці індустрыі 4.0, IT-сферы, лічбавізацыі, укараненні штучнага інтэлекту і інш. Праводзіцца работа па паляпшэнні дзелавога клімату.

"Новаму складу парламента давядзецца прыняць змяненні базавага закона аб інвестыцыях, шэрага іншых законаў", - адзначыў Дзмітрый Крутой.

У ліку прапаноў па паляпшэнні бізнес-клімату - дадатковыя гарантыі абароны інвестыцый, спрашчэнне асобных адміністрацыйных працэдур, увядзенне на заканадаўчым узроўні інструментаў спецыяльных інвестыцыйных кантрактаў для асобных сфер, напрыклад, для фармацэўтыкі, стварэнне паўнацэнных праектных полісаў. Важным інстытутам узаемадзеяння з інвестарамі ў бліжэйшыя гады стане кансультатыўны савет па замежных інвестыцыях, які ўзначаліць прэм'ер-міністр.

Таксама Дзмітрый Крутой праінфармаваў, што падрыхтавана ў электронным выглядзе дарожная карта інвестара на рускай і англійскай мовах, дзе прадстаўлены некалькі соцень інвестыцыйных прапаноў у розных рэгіёнах з падрабязным апісаннем інфраструктуры. Ён запрасіў швейцарскі бізнес інвесціраваць у Беларусь і расказаў аб прэферэнцыях у свабодных эканамічных зонах, ПВТ, Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень", асаблівым рэжыме падаткаабкладання для Аршанскага раёна.

Усяго ў Беларусі зарэгістравана 104 кампаніі са швейцарскім капіталам. Іх колькасць штогод павялічваецца. "Чакаем прыходу новых ігракоў", - адзначыў Дзмітрый Крутой.

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Беларуская гандлёва-прамысловая палата і кампанія Stadler Rail AG. У ім прымаюць удзел больш за 120 прадстаўнікоў прадпрыемстваў і арганізацый дзвюх краін.

Беларуска-швейцарскі дзелавы савет створаны ў 2013 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі