Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 ліпеня 2024, 17:33

Беларусь плануе ў 2025 годзе нарасціць экспарт больш як на 5 працэнтаў

Фота з архіва
Фота з архіва
31 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе ў 2025 годзе нарасціць экспарт больш як на 5 працэнтаў. Аб гэтым заявіў міністр эканомікі Юрый Чабатар перад пасяджэннем Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння разглядаем асноўныя параметры прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на наступны год. Пры распрацоўцы мы зыходзілі з ацэнак развіцця сусветнай эканомікі. У апошнія гады ставім перад сабой задачу развівацца больш дынамічна, больш паскоранымі тэмпамі, чым у сярэднім у свеце", - сказаў Юрый Чабатар.

Так, тэмп росту ВУП на 2025 год запланаваны ў памеры 104,1 працэнта. "На гэты параметр будзем выходзіць за кошт трох асноўных напрамкаў. Гэта вытворчая, экспартная і інвестыцыйная праграмы. Разам з нашымі калегамі, рэгулятарамі з галін, мы ўзгаднілі асноўныя параметры вытворчасці таварных пазіцый, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, зыходзілі з даручэнняў кіраўніка дзяржавы. Напрыклад, выйсці на вытворчасць не менш за 10 млн т збожжа, 5 млн т цукровых буракоў і г.д.", - адзначыў міністр.

Тэмп росту экспарту тавараў і паслуг плануецца ў памеры 105,4 працэнта. "Развіваем як нашы класічныя напрамкі, так і дыверсіфікацыю рынкаў. Наш ключавы партнёр - Расія, ставім задачу захаваць сваю прысутнасць на гэтым рынку па асноўных таварах і, вядома, павялічыць. Будзем нарошчваць пастаўкі і ў краіны далёкай дугі, у тым ліку ў Азію (больш як на 10 працэнтаў), Афрыку (больш як на 20 працэнтаў)", - абазначыў кіраўнік Мінэканомікі.

Інфляцыя плануецца ў межах 5 працэнтаў. "Гэта адпавядае нашай праграмнай мэце і дазволіць павялічыць даходы насельніцтва", - дадаў Юрый Чабатар.

Плануецца рост інвестыцый на 7,8 працэнта. "Асноўны напрамак - гэта жыллё. Таксама важна тэхналагічная частка, інвестыцыі ў машыны і абсталяванне. Падрыхтавана больш за 600 інвестыцыйных праектаў разам з рэгіёнамі, якія будуць рэалізоўвацца ў наступным годзе", - праінфармаваў міністр.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі