Сцяг Чацвер, 26 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
15 мая 2020, 15:52

Беларусь пачынае пастаўкі нафты з ЗША

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пачынае пастаўкі нафты з ЗША. Аб гэтым гаворыцца ў каментарыі міністра замежных спраў Уладзіміра Макея, паведамляе БЕЛТА.

"З задавальненнем пацвярджаю пачатак паставак нафты з ЗША ў Беларусь. Гэта стала магчымым па выніках дамоўленасцей, дасягнутых у час візіту ў Рэспубліку Беларусь 1 лютага 2020 года Дзяржаўнага сакратара ЗША Майкла Пампеа і сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам", - адзначыў міністр.

Ажыццяўленне паставак амерыканскай нафты з'яўляецца часткай дзяржаўнай стратэгіі па дыверсіфікацыі крыніц і забеспячэнні ўстойлівай работы нафтаперапрацоўчага комплексу Беларусі ў 2020-м і ў наступныя гады.

"Разглядаем супрацоўніцтва з ЗША ў нафтавай сферы як істотны элемент энергетычнай бяспекі дзяржавы, як важную частку гандлёвага і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння, якое развіваецца бакамі і мае значны патэнцыял, а таксама як фактар забеспячэння суверэнітэту нашай краіны ў эканамічнай галіне, - адзначыў Уладзімір Макей. - Вядзём работу з амерыканскім бокам па далейшым развіцці двухбаковых эканамічных сувязей. Створаныя намаганнямі Мінска і Вашынгтона новыя магчымасці ў галіне гандлю і капіталаўкладанняў выгадны амерыканскім і беларускім кампаніям".

Міністр таксама заявіў, што беларускі бок прадоўжыць дзейнічаць у інтарэсах умацавання партнёрскіх адносін з ЗША, якія, паводле нашага пераканання, уяўляюць сабой уклад у агульныя намаганні па пераадоленні супярэчнасцей у Еўра-Атлантыцы і Еўразіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі