Сцяг Нядзеля, 7 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 верасня 2025, 15:10

Беларусь і Венесуэла дамовіліся аднавіць комплексную работу па праектах прамкааперацыі

Фота МЗС
Фота МЗС
17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Баліварыянскай Рэспубліцы Венесуэла Дзмітрый Дзеравінскі сустрэўся з міністрам замежных спраў гэтай краіны Іванам Хілем Пінта. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

У ходзе сустрэчы бакі пацвердзілі стратэгічны характар беларуска-венесуэльскіх адносін і падрабязна абмеркавалі шырокі спектр пытанняў двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Асаблівая ўвага была ўдзелена тэме аднаўлення комплекснай сумеснай работы па праектах прамысловай кааперацыі, вызначэнню новых перспектыўных напрамкаў і форм узаемавыгаднага супрацоўніцтва, пашырэнню наменклатурнага шэрага ўзаемных паставак беларускіх і венесуэльскіх тавараў. Яны дамовіліся аб арганізацыі і правядзенні ў бліжэйшай перспектыве сумесных мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё двухбаковага супрацоўніцтва.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі