ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 ліпеня 2021
Мінск Малавоблачна +18°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
21 чэрвеня 2021, 12:51

Беларусь і РФ пачалі другі этап праекта па абмене электроннымі таварасуправаджальнымі дакументамі

Фота з архіва
Фота з архіва

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачаўся другі этап пілотнага праекта па абмене электроннымі таварасуправаджальнымі дакументамі паміж Расіяй і Беларуссю, паведамілі БЕЛТА у Міністэрстве па падатках і зборах.

Федэральная падатковая служба Расіі і МПЗ Беларусі падпісалі план мерапрыемстваў (дарожную карту) па рэалізацыі другога этапу пілотнага праекта па абмене электроннымі таварасуправаджальнымі дакументамі пры трансгранічным гандлі паміж суб'ектамі гаспадарання Расійскай Федэрацыі і Беларусі з прымяненнем механізма даверанага трэцяга боку. На гэтым этапе плануецца апрабаваць распрацаваныя стандарты ўзаемадзеяння аператараў электроннага дакументаабароту, а таксама ўрэгуляваць спосабы афармлення ў электронных таварасуправаджальных дакументах фактаў разыходжання, выяўленых пры прыёмцы тавараў.

Мэта пілотнага праекта - пераход на абмен электроннымі таварасуправаджальнымі дакументамі і іх прызнанне пры трансгранічным гандлі паміж Беларуссю і РФ. Гэта знізіць невытворчыя выдаткі бізнесу і дзяржаў, звязаныя з афармленнем папяровых дакументаў, а таксама дасць магчымасць мінімізаваць умяшанне дзяржорганаў у прадпрымальніцкую дзейнасць суб'ектаў гаспадарання.

Тэхнічную рэалізацыю другога этапу пілотнага праекта ад Беларусі забяспечваюць Нацыянальны цэнтр электронных паслуг - аператар даверанага трэцяга боку, а таксама атэставаныя аператары электроннага дакументаабароту (EDI-правайдары) ТАА "Сучасныя тэхналогіі гандлю" і ТАА "Электронныя дакументы і накладныя".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі