Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 жніўня 2022, 11:22

Беларусь і Расія абмеркавалі рэалізацыю ўзаемнага прызнання банкаўскіх гарантый

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія абмеркавалі рэалізацыю ўзаемнага прызнання банкаўскіх гарантый пры дзяржзакупках, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.

Адукацыйны цэнтр НЦМ сумесна з Нацыянальным банкам Беларусі і Расійскай партнёрскай кампаніяй "РТС-тэндар" арганізавалі вебінар "Новыя магчымасці для ўдзелу беларускага бізнесу ў дзяржаўных і камерцыйных закупках Расіі".

Удзельнікі вебінара падрабязна азнаёміліся з прававымі асновамі ўзаемнага ўдзелу ў дзяржаўных закупках краін дагавора ЕАЭС, інфармацыйнымі сістэмамі забеспячэння і кіравання дзяржзакупкамі ў краінах ЕАЭС, а таксама Адзінай інфармацыйнай платформай у сферы закупак РФ. Асаблівую цікавасць у праграме вебінара выклікаў пілотны праект па рэалізацыі ўзаемнага прызнання банкаўскіх гарантый паміж Беларуссю і Расіяй у сферы дзяржаўных закупак, які быў нядаўна запушчаны Нацбанкам Беларусі сумесна з пяццю беларускімі банкамі.

У вебінары прынялі ўдзел прадстаўнікі ЗАТ "МТБанк" і ЗАТ Банк ВТБ (Беларусь), якія расказалі пра ўмовы атрымання банкаўскіх гарантый для мэт удзелу ў дзяржзакупках у Расіі. Усяго ў мерапрыемстве ўдзельнічалі 150 слухачоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі