Дзмітрый Кальцоў і Махамадалі Дэхган - Дэхнаві. Фота МЗС
12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран Дзмітрый Кальцоў 11 лістапада сустрэўся з намеснікам міністра прамысловасці, шахтаў і гандлю Ірана, кіраўніком Арганізацыі па развіцці гандлю Махамадалі Дэхган - Дэхнаві. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
На сустрэчы бакі падкрэслілі важнасць далейшай інтэнсіфікацыі ўзаемадзеяння профільных структур дзвюх дзяржаў. Яны таксама абмеркавалі першачарговыя крокі па рэалізацыі сумесных праектаў у галіне прамысловай кааперацыі і развіцця гандлю.
Акрамя таго, адбыўся абмен меркаваннямі адносна змястоўнага напаўнення праграмы сямнаццатага пасяджэння змешанай беларуска-іранскай камісіі па пытаннях эканамічнага супрацоўніцтва, правядзенне якога чакаецца да канца бягучага года ў Мінску.-0-