Сцяг Чацвер, 21 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 чэрвеня 2024, 11:39

Беларусь і Башкортастан сфарміруюць індустрыяльна-інвестыцыйны інавацыйны парк

Фота з архіва
Фота з архіва
28 чэрвеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Індустрыяльна-інвестыцыйны інавацыйны парк сфарміруюць прадпрыемствы Рэспублікі Башкортастан (РФ) і Беларусі. Аб гэтым журналістам на палях ХІ Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі ў Віцебску паведаміў кіраўнік Рэспублікі Башкортастан Радзій Хабіраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Цяпер мы працуем з шэрагам беларускіх прадпрыемстваў, фарміруем індустрыяльна-інвестыцыйны інавацыйны парк. Башкірска-беларускі парк", - сказаў ён.

Інтарэс да ўдзелу ў праекце праявілі ўжо тры буйныя беларускія прадпрыемствы, падкрэсліў Радзій Хабіраў.

"Гэта вялікая тэрыторыя, мы гэту тэрыторыю заводзім пад статус асаблівай эканамічнай зоны. Таму мы знаходзімся ў моманце фарміравання яшчэ адной такой добрай кропкі росту", - рэзюмаваў кіраўнік Рэспублікі Башкортастан.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі