Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 студзеня 2019, 17:59

Беларусь другі год запар удзельнічае ў вядомай турвыстаўцы FITUR

24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны стэнд Беларусі прадстаўлены на міжнароднай турыстычнай выстаўцы FITUR, якая праходзіць у Мадрыдзе 23-27 студзеня. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Іспаніі.

У дыпмісіі расказалі, што Беларусь удзельнічае ў выстаўцы другі год запар, а адным з галоўных элементаў нацыянальнага стэнда стала тэматыка II Еўрапейскіх гульняў.

Міжнародная турыстычная выстаўка FITUR - адна з самых буйных у свеце. У 2018 годзе на ёй былі прадстаўлены больш за 10 тыс. кампаній са 165 краін, а ўсяго выстаўку наведалі звыш 140 тыс.чалавек.-0-

Фота пасольства Беларусі ў Іспаніі

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі