Фота з архіва
15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мемарандум аб намерах стварэння Рэспубліканскай асацыяцыі тэхнапаркаў і суб'ектаў інавацыйнай дзейнасці быў падпісаны сёння на палях самінара "Інавацыі ў рэальным сектары: фінансаванне, стымуляванне і ўлік", які праходзіць 15 і 16 кастрычніка ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Семінар аб'яднаў вядучых экспертаў і кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый, навуковых і фінансавых інстытутаў, уключаючы прадстаўнікоў Міністэрства эканомікі, Нацыянальнага статыстычнага камітэта, Беларускага інавацыйнага фонду, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, Банка развіцця, ААТ "Гіпрасувязь" і не толькі.
Свае подпісы пад мемарандумам пакінулі прадстаўнікі Мінскага гарадскога тэхнапарка, інкубатара малога прадпрымальніцтва ТАА Прававая група "Закон і Парадак", РУСП "Агенцтва развіцця і садзейнічання інвестыцыям" - тэхнапарк "Карал", ЗАТ "Тэхналагічны парк Магілёў", ТАА "ІнКата", ПП "Рэмага". Удзельнікі дамовіліся ўлічваць важнасць наладжвання больш цеснага ўзаемадзеяння і ўзаемавыгаднага партнёрства ў інавацыйным сегменце ў мэтах стварэння новых магчымасцей для бізнесу, кааперавацца для вырашэння агульных і прыватных задач і імкнуцца да ўстанаўлення і развіцця супрацоўніцтва ў галінах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс.
Мемарандум падпісаны, аднак заснаванне асацыяцыі адбудзецца на працягу 30 рабочых дзён з моманту апошняга станоўчага ўзгаднення органамі кіравання ўдзельнікаў.
Сярод асноўных тэм семінара: шляхі фінансавання інавацыйных праектаў, механізмы дзяржаўнай падтрымкі, а таксама актуальныя пытанні прымянення сістэм уліку і ацэнкі эфектыўнасці ўкаранення новых тэхналогій. На семінары аўтарытэтныя спікеры дапамагаюць знайсці адказы на пытанні, адкуль можна прыцягнуць інвестыцыі, якім чынам можна падтрымаць рэалізацыю інавацыйных стартапаў, якія існуюць механізмы стымулявання/падтрымкі інавацый, у чым сутнасць інавацый і як іх улічваць на прадпрыемстве, у тым ліку асаблівасці статыстычнага ўліку, якія існуюць віды інавацыйнай дзейнасці.
Удзельнікі знаёмяцца з перадавымі практыкамі, атрымліваюць карысныя рэкамендацыі і наладжваюць выгадныя кантакты ў сферы інавацыйнага развіцця. Таксама запланаваны панэльныя дыскусіі, на якіх эксперты падзеляцца сваім вопытам і намецяць шляхі вырашэння актуальных праблем рэальнага сектара.-0-