Васілій Анохін
18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Смаленская вобласць асабліва зацікаўлена ў супрацоўніцтве з Беларуссю ў сферы прамысловасці. Аб гэтым заявіў журналістам губернатар Смаленскай вобласці Васілій Анохін па выніках сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ключавое, у чым зацікаўлены і беларускі бок, і мы як рэгіён, - гэта ў першую чаргу ўзаемадзеянне ў сферы прамысловасці. У нас шмат кааперацыйных сувязей. Як на тэрыторыі Беларусі, так і на тэрыторыі Смаленскай вобласці шмат прадпрыемстваў, якія выбудоўваюць кааперацыйныя ланцужкі", - адзначыў кіраўнік рэгіёна.
Паводле яго слоў, размова на сустрэчы з кіраўніком дзяржавы ішла аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта МАЗа, звязанага з вытворчасцю перонных аўтобусаў, з уладкаваннем сэрвіснага цэнтра ў Смаленскай вобласці. Паводле даных расійскага боку, за папярэднія паўтара года для патрэб вобласці было набыта каля 55 аўтобусаў, а таксама амаль 60 адзінак дарожнай тэхнікі МАЗ.
"Таксама абмеркавалі рэалізацыю праекта ў галіне сельгасмашынабудавання сумесна з прадпрыемствам "Бабруйскаграмаш". Гэта таксама значна, важна, нашы аграрыі выкарыстоўваюць больш за 70 працэнтаў тэхнікі беларускай вытворчасці", - праінфармаваў Васілій Анохін.
Акрамя таго, бакі абмеркавалі магчымасць рэалізацыі сумеснага праекта з "Белкамунмашам" па аднаўленні трамваяў. Смаленская вобласць зацікаўлена ў беларускай тэхналогіі па рэнавацыі трамвая, што дасць магчымасць значна патанніць працэс і ў той жа час мадэрнізаваць існуючы транспарт. "Ёсць вялікая патрэбнасць і ў нашага рэгіёна, і ў суседніх рэгіёнах. Рэалізацыя сумеснага праекта на базе нашага муніцыпальнага прадпрыемства дасць магчымасць рэнавіраваць трамваі і плаўна ўваходзіць у рынак іх мадэрнізацыі", - сказаў кіраўнік Смаленскай вобласці.
Вялікія планы ёсць таксама па развіцці супрацоўніцтва ў галіне сельскай гаспадаркі, якая займае значную долю сумеснага тавараабароту. Паводле слоў Васілія Анохіна, узаемны гандаль у сферы АПК перасягнуў ужо планку 50 млрд расійскіх рублёў і прадаўжае расці. "Ключавой культурай з'яўляюцца лён і рапс", - адзначыў губернатар. Ён расказаў, што актыўна развіваецца ўзаемадзеянне з Аршанскім ільнокамбінатам, у якога "ёсць чаму павучыцца", а таксама з Інстытутам лёну. На сустрэчы з Прэзідэнтам абмяркоўвалася магчымасць стварэння сумеснага селекцыйна-насенняводчага цэнтра паміж Інстытутам лёну (Аршанскі раён) і Смаленскай сельгасакадэміяй, што дасць магчымасць спрасціць доступ расійскіх аграрыяў да насення беларускай вытворчасці.-0-