Фота з архіва
26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі Беларусі ўбралі звыш 40 працэнтаў вырашчанай у адкрытым грунце агародніны, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
"Усяго агародніны, вырашчанай у адкрытым грунце, па краіне сабрана 64 тыс. т. Засеяныя плошчы складаюць больш за 8 тыс. га, ужо ўбрана 43 працэнты", - праінфармавалі ў ведамстве.
Бульбы накапана 343 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 18,1 ц/га. Цукровыя буракі ўбраны з 34 працэнтаў плошчаў, што складае 34 тыс. га. Накапана 1 млн 642 тыс. т караняплода ўраджайнасцю вышэйшай за мінулагоднюю на 26,6 ц/га.
Паводле аператыўных даных на 26 верасня, з палёў краіны намалочана 9 млн 25 тыс. т збожжа разам з рапсам.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 99 працэнтаў плошчаў, што складае 2407 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,2 ц/га. Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 675 тыс. т - 96 працэнтаў ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 913 тыс. га, або 61 працэнт запланаванага.
Нарыхтавана льнотрасты 119 тыс. т, ураджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 11,3 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 39 працэнтаў плошчаў, што складае 371 тыс. га.
Нарыхтавана сена 527 тыс. т (73 працэнты плана), сенажу - 13 млн 603 тыс. т (98 працэнтаў плана), сіласу - 8 млн 460 тыс. т (41 працэнт плана), травяных кармоў - 6 млн 405 тыс. т (64 працэнты плана).-0-