Фота з архіва
5 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аграрыі Беларусі намалацілі амаль 8,9 млн т збожжа, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсельгасхарча.
Паводле аператыўных даных на 5 верасня, з палёў краіны сабрана 8 млн 888 тыс. т збожжа разам з рапсам, расказалі ў прэс-службе.
Уклад у агульны каравай кожнай вобласці: Мінская - 2234 тыс. т., Гродзенская - 1738 тыс. т, Брэсцкая - 1676 тыс. т, Магілёўская - 1239 тыс. т, Гомельская - 1044 тыс. т, Віцебская - 957 тыс. т.
Збожжа і зернебабовыя культуры без кукурузы ўбраны з 97 працэнтаў плошчы, што складае 2344 тыс. га. Сярэдняя ўраджайнасць збожжа вышэйшая за мінулагоднюю на 8,3 ц/га.
Харчовага збожжа пастаўлена ў лік дзяржзаказу 646 тыс. т - 92 працэнты ад плана.
Пасеяна азімых збожжавых на зерне на плошчы 57 тыс. га, або 4 працэнты запланаванага.
Выцераблена лёну на 47 тыс. га, што складае 99 працэнтаў запланаванай плошчы.
Цукровых буракоў убрана з 9 працэнтаў плошчы, што складае 9 тыс. га. Накапана 443 тыс. т караняплодаў з сярэдняй ураджайнасцю 479 ц/га, што вышэй за мінулагоднюю на 47,9 ц/га.
Кукуруза на сілас і зялёны корм убрана з 5 працэнтаў плошчы, што складае 49 тыс. га.
Нарыхтавана сена 448 тыс. т (62 працэнты плана), сенажу - 12 млн 995 тыс. т (93 працэнты плана).
Травяных кармоў нарыхтавана 4 млн 262 тыс. т (42 працэнты плана).
Бульбы ў краіне накапана ўжо больш за 81 тыс. т. Сярэдняя ўраджайнасць вышэйшая за мінулагоднюю на 59,2 ц/га.-0-