Сцяг Аўторак, 21 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 ліпеня 2021, 18:48

Адмова Украіны ад імпарту беларускай электраэнергіі не паўплывае на работу энергасістэмы Беларусі - Мінэнерга

8 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адмова Украіны ад імпарту беларускай электраэнергіі не паўплывае на работу энергасістэмы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Аб'ёмы паставак электраэнергіі з Беларусі ва Украіну ў мінулым і ў гэтым годзе былі невялікімі. Аднак у асенне-зімовы перыяд беларуская электраэнергія, якая пастаўлялася па запыце ўкраінскага боку, выкарыстоўвалася для забеспячэння ўстойлівай работы энергасістэмы Украіны ў складаныя перыяды неспрыяльных умоў надвор'я", - сказалі ў прэс-службе.

У Мінэнерга падкрэслілі, што рашэнне аб абмежаванні імпарту беларускай электраэнергіі стварае пэўныя рызыкі перш за ўсё для ўкраінскіх спажыўцоў электраэнергіі. "Але, відаць, у гэтым выпадку палітыка мацнейшая за эканамічныя доказы", - адзначылі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі