Сцяг Пятніца, 27 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 кастрычніка 2021, 16:57

ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" за студзень-жнівень павялічыла экспарт мелу амаль на 52 працэнты

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадпрыемства холдынга "Беларуская цэментная кампанія" - ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" за студзень-жнівень павялічыла экспарт мелу амаль на 52 працэнты. Аб гэтым паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт БЦК.

"Экспарт тавараў па ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" за студзень-жнівень склаў $28,8 млн, за аналагічны перыяд мінулага года гэты паказчык быў $25,3 млн. Тэмп росту паставак на знешнія рынкі за гэты перыяд склаў 113,9 працэнта. У тым ліку цэменту на экспарт было адгружана больш як на 15,5 працэнта, мелу - на 51,8 працэнта, блокаў з ячэістага бетону - на 22,3 працэнта, сухіх будаўнічых сумесей - на 36,1 працэнта", - гаворыцца ў паведамленні.

Як адзначылі ў БЦК, найбольшую ўдзельную вагу ў экспарце гэтага прадпрыемства холдынга займаюць пастаўкі ў еўрапейскія краіны. "На рынкі Польшчы адгружана прадукцыі больш як на $20 млн, Літвы - амаль на $5 млн, у Латвію і Румынію - на $99 тыс. і $354 тыс. адпаведна. Суадносіны экспарту прадукцыі ў аб'ёме прамысловай вытворчасці складаюць 36,8 працэнта", - паведамілі ў кампаніі.

ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" з'яўляецца сёння буйнейшым вытворцам будаўнічых матэрыялаў у Беларусі. Гэта шматпрофільнае прадпрыемства, якое выпускае прадукцыю ў асноўным з уласнай сыравіны. Сучаснае абсталяванне дае магчымасць вырабляць прадукцыю, якая адпавядае як нацыянальным, так і еўрапейскім нормам. Пастаяннымі спажыўцамі прадпрыемствы з'яўляюцца буйныя будаўнічыя карпарацыі і фірмы Польшчы, Літвы, Латвіі, Эстоніі, Расіі, Украіны і Малдовы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі