2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджаны лагатып культурнай сталіцы Беларусі 2023 года - горада Слуцка. Такая інфармацыя размешчана ў Telegram-канале, паведамляе БЕЛТА.
Увасабленнем культурнага складніка Слуцка і Слуцкага раёна выбраны слуцкі пояс - ён займае галоўнае месца кампазіцыі.
У лагатыпе таксама выкарыстоўваецца выява аднаго з арнаментаў Слуцкага пояса, выкананая ў тэхніцы інкрустацыі саломкай.
Распрацавалі лагатып у Слуцкім раённым цэнтры народнай творчасці.-0-