9 студзеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Урачыстае адкрыццё VI Міжнароднага фестывалю-конкурсу "Арт-парад у Віцебску", які сабраў больш за тысячу ўдзельнікаў, прайшло ў абласным цэнтры, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Для ўдзельнікаў конкурсу на адкрыцці паказалі мюзікл "Цуды без чараўніцтва", напоўнены візуальнымі эфектамі, сучаснымі рытмамі і яркімі касцюмамі артыстаў. Гледачы ўбачылі навагоднюю гісторыю, дзе простыя хлопчыкі і дзяўчынкі трапілі ў казку, змаглі паказаць сябе сапраўднымі героямі і перамагчы зло дружнай камандай.
Да выступленняў канкурсанты рыхтаваліся старанна і вельмі адказна. Аршанка Лізавета Догель, якая ў бягучым годзе паступіла ў Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І. Салярцінскага, разам з педагогам рэпеціравала ўвесь свабодны час. Яна прадставіць на суд журы дзве песні, якія выгадна падкрэсляць яе вакальныя даныя і добра падыходзяць ёй па дыяпазоне, - "Я тебя не прощу никогда", якую выконвае Паліна Гагарына, а таксама "Реченьку" з рэпертуару Дзіяны Анкудзінавай. "Гэта мой першы ўдзел у такім конкурсе. Мы ўклалі ў падрыхтоўку шмат сіл, займаліся і па выхадных, каб дастойна выступіць. Вельмі спадзяюся на перамогу", - расказала дзяўчына.
Прадстаўнікі Кітая, студэнты Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, таксама дэбютуюць у "Арт-парадзе". "Мы рады магчымасці ўпершыню прыняць удзел у такім маштабным фестывалі. Адчуваецца, што гэта конкурс вельмі сур'ёзнага ўзроўню, і таму нам удвая прыемна ўдзельнічаць у ім і навучыцца нечаму новаму", - падзялілася з журналістамі вакалістка Ма Чжэхань.
Магістрант ВДУ Ян Цзюнчжоу адзначыў, што рыхтавацца да конкурсу яму дапамагалі педагогі па вакале з універсітэта. "Гэты фестываль для мяне - магчымасць знайсці новых сяброў у Беларусі і пазнаёміцца з іх творчасцю", - сказаў малады чалавек.
Прадстаўнікі Паднябеснай адзначылі, што на "Арт-парадзе" яны не толькі хацелі б прадставіць культуру роднай краіны, але і пазнаёміцца з беларускай культурай. "З аднаго боку, мы вельмі хвалюемся перад выступленнямі, але з іншага, мы верым у поспех, таму што бачым, як нас дружалюбна тут прымаюць. Мы гатовы да спаборніцтваў", - прызналіся ўдзельнікі.
"Арт-парад" называюць зімовым братам Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску". У бягучым годзе ўладальнік Гран-пры гэтага конкурсу таксама атрымае запрашэнне на галоўную летнюю падзею фестывальнага горада.-0-
Для ўдзельнікаў конкурсу на адкрыцці паказалі мюзікл "Цуды без чараўніцтва", напоўнены візуальнымі эфектамі, сучаснымі рытмамі і яркімі касцюмамі артыстаў. Гледачы ўбачылі навагоднюю гісторыю, дзе простыя хлопчыкі і дзяўчынкі трапілі ў казку, змаглі паказаць сябе сапраўднымі героямі і перамагчы зло дружнай камандай.
э
Конкурсная праграма "Арт-парада ў Віцебску" па традыцыі будзе праходзіць у вочным і анлайн-фармаце. На сцэне канцэртнай залы "Віцебск " выступяць танцоры і вакалісты з 25 гарадоў Беларусі, 13 рэгіёнаў Расіі, а таксама з Кітая, Ірландыі. У бягучым годзе прадстаўнікі Ірландыі ўдзельнічаюць у конкурсе ўпершыню, і адтуль у Віцебск прыбыла вялікая дэлегацыя. Артысты з 10 краін заяўлены на прагляды ў рэжыме анлайн. Усяго фестываль аб'яднаў звыш тысячы ўдзельнікаў. У склад журы ўвайшлі эксперты ў галіне харэаграфіі і вакалу з Беларусі, Расіі, Латвіі, Грузіі, Славакіі, Італіі, КНР. Да выступленняў канкурсанты рыхтаваліся старанна і вельмі адказна. Аршанка Лізавета Догель, якая ў бягучым годзе паступіла ў Віцебскі дзяржаўны музычны каледж імя І.І. Салярцінскага, разам з педагогам рэпеціравала ўвесь свабодны час. Яна прадставіць на суд журы дзве песні, якія выгадна падкрэсляць яе вакальныя даныя і добра падыходзяць ёй па дыяпазоне, - "Я тебя не прощу никогда", якую выконвае Паліна Гагарына, а таксама "Реченьку" з рэпертуару Дзіяны Анкудзінавай. "Гэта мой першы ўдзел у такім конкурсе. Мы ўклалі ў падрыхтоўку шмат сіл, займаліся і па выхадных, каб дастойна выступіць. Вельмі спадзяюся на перамогу", - расказала дзяўчына.