
2 чэрвеня, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Выстава, прысвечаная памяці першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта, пачне працаваць сёння ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.
У экспазіцыі будуць прадстаўлены фотаздымкі з асабістага архіва мітрапаліта Філарэта. Яны раскрыюць падзвіжніцкі, асветніцкі жыццёвы шлях першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Як расказалі ва ўстанове культуры, на выставе будуць прадстаўлены творы мастакоў і іканапісцаў з Беларусі, Расіі і Малдовы, а таксама будуць выстаўлены работы лаўрэатаў усебеларускага конкурсу дзіцячых малюнкаў на тэму гісторыі і сучаснасці праваслаўнай царквы Беларусі. Часткай экспазіцыі стануць матэрыялы выставы "Блажэнная Валянціна. Духоўная заступніца зямлі беларускай", - адзначылі ў музеі.
Урачыстае адкрыццё экспазіцыі пройдзе 3 чэрвеня ў 15.00. Уваход на мерапрыемства свабодны.-0-