Сцяг Субота, 16 мая 2026
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 мая 2026, 10:39

Прэм'еру камедыі "Рамантыкі" падрыхтаваў Гомельскі аблдрамтэатр

Фота тэатра
Фота тэатра
14 мая, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера камедыі ў двух дзеяннях "Рамантыкі" паводле п'есы Эдмона Растана адбудзецца ў Гомельскім абласным драматычным тэатры 14-15 мая, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Усе мы марым аб каханні. Такім, як у кіно, як у раманах, як у казках. Але ці ёсць яно, такое каханне? І калі ёсць, адкуль яно бярэцца?" - задаліся пытаннем у тэатры.

Гледачам прапануюць акунуцца ў свет, дзе рамантычныя фантазіі сутыкаюцца з не такой ужо і дружалюбнай рэальнасцю. "На стыку па-бацькоўску прагматычнага і падлеткава-рамантычнага нараджаецца каханне двух юных сэрцаў, якія мараць аб подзвігах, высакародных рыцарах, прыгожых дамах і чарадзейных замках. Ды толькі што рабіць, калі замкі даўно ператварыліся ў руіны, рыцарства засталося далёка ў мінулым, а гераізм пахаваны ў пыле стагоддзяў", - звярнуліся да сюжэтнай лініі ва ўстанове. 

Спектакль прымусіць задумацца над многімі пытаннямі. "Як сучасным падлеткам справіцца з перашкодамі на шляху да сапраўднага кахання, аб якім яны так мараць? І якое яно цяпер, гэта самае сапраўднае каханне? Дзе яно нараджаецца і як яго зберагчы? Ці можа штучна створаная рамантыка стаць першай прыступкай лесвіцы, якая вядзе ўвысь, да сапраўдных пачуццяў?" - заінтрыгавалі ў тэатры.

Рэжысёр-пастаноўшчык спектакля - выпускніца Тэатральнага інстытута імя Барыса Шчукіна Надзея Дзергунова (Масква), мастак-сцэнограф - Паліна Мешчаракова, мастак-пастаноўшчык - Аляксандр Кручковіч.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі