Фота з архіва
15 лістапада, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. У Наваполацку стартаваў ХХ Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало", які прадоўжыцца да 16 лістапада. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Наваполацкім гарвыканкаме.
"Міжнародны конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" - гэта папулярны і прэстыжны творчы праект, які на працягу многіх гадоў аб'ядноўвае маладыя таленты, садзейнічае іх прафесійнаму развіццю. У бягучым годзе ён праходзіць Наваполацку 20-ы раз", - адзначылі ў гарвыканкаме.
Арганізатары адзначылі, што з кожным годам праект развіваецца, а навыкі выканаўцаў удасканальваюцца. Пашыраецца і геаграфія ўдзельнікаў. Так, на адборачны тур конкурсу было пададзена 142 заяўкі з Беларусі, Расіі, Арменіі. Прафесійнае журы адабрала 45 юных выканаўцаў ад 8 да 16 гадоў, якія і ўступілі ў барацьбу за перамогу.
Журы конкурсу па традыцыі мае зорны склад, у яго ўваходзяць сапраўдныя мэтры эстрады - беларускія і замежныя артысты, кампазітары, педагогі, арганізатары буйных музычных фестываляў.
"Гісторыя конкурсу ўпрыгожана яркімі імёнамі пераможцаў. У розныя гады ўладальнікамі Гран-пры станавіліся маладыя выканаўцы з Магілёва, Мінска, Масквы, Ерэвана. Сярод іх, напрыклад, Ганна Трубяцкая, якая ўзяла галоўны прыз конкурсу маладых выканаўцаў на "Славянскім базары ў Віцебску" ў 2022 годзе. Сапраўдны падарунак для ўсіх удзельнікаў і гасцей конкурсу - канцэрт папулярнай беларускай і расійскай спявачкі, уладальніцы звання лаўрэата "Халі-Хало" ў 1995 годзе Наталлі Падольскай", - расказалі ў гарвыканкаме.
Арганізатары ўпэўнены, што цяперашні конкурс юных выканаўцаў эстраднай песні "Халі-Хало" адкрые новыя яркія таленты, якія ўнясуць дастойны ўклад у культурны фонд нашай краіны і свету.-0-