Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 лістапада 2018, 12:41

У конкурсе "Еўрабачанне-2019" прымуць удзел 42 краіны

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2019", які пройдзе ў маі ў Тэль-Авіве ў Ізраілі, прымуць удзел 42 краіны. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце конкурсу, паведамляе БЕЛТА.

Удзельнікамі 64-га конкурсу аб'яўлены Аўстралія, Аўстрыя, Азербайджан, Албанія, Арменія, Беларусь, Бельгія, Вялікабрытанія, Венгрыя, Германія, Грэцыя, Грузія, Данія, Ізраіль, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Кіпр, Латвія, Літва, Мальта, Македонія, Малдова, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Расія, Румынія, Сан-Марына, Сербія, Славенія, Украіна, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чарнагорыя, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія.

Права прыняць "Еўрабачанне-2019" атрымаў Ізраіль пасля трыумфу эпатажнай спявачкі Неты Барзілай на конкурсе ў Лісабоне (Партугалія) у бягучым годзе. Перамогу Ізраілю прынесла неардынарная вясёлая песня "Toy", якая набрала 529 балаў. Вяшчальнікам і арганізатарам наступнага еўрашоу будзе ізраільская нацыянальная тэлекампанія KAN. Ізраіль прымае ўдзел у конкурсе з 1973 года, на рахунку гэтай краіны чатыры перамогі ў 1978, 1979, 1998 і 2018 гадах.

"Мы даведаліся, што мары здзяйсняюцца, калі Нета Барзілай выйграла ў маі конкурс "Еўрабачанне-2018" і зноў прывезла яго ў Ізраіль. Мы з нецярпеннем чакаем прыбыцця 42-х дэлегацый і магчымасці вітаць усіх на захапляючым і незабыўным еўрашоу, якое ўбачаць мільёны гледачоў ва ўсім свеце", - расказаў генеральны дырэктар карпарацыі KAN Эльдад Кобленц.

Конкурс "Еўрабачанне-2019" стане юбілейным для Нідэрландаў і Швейцарыі - яны прымуць удзел у песенным першынстве ўжо 60-ы раз, а тасама для Грэцыі, якая накіруе свайго канкурсанта 40-ы раз. Харватыя, Эстонія і Славенія будуць удзельнічаць 25-ы раз, Латвія і Літва - 20-ы, а Сан-Марына пашле свайго ўдзельніка ўжо 10-ы раз. Рэкардсменам года стане Германія - у наступным годзе яна будзе ўдзельнічаць ужо 63-ы раз. А ў 19 краін, якія ніколі раней не выйгравалі "Еўрабачанне", з'явіцца цудоўная магчымасць зрабіць гэта.

Паўфіналы "Еўрабачання-2019" пройдуць 14 і 16 мая, фінал адбудзецца 18 мая ў Тэль-Авіве ў выставачным цэнтры "Ізраільскі цэнтр кірмашоў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі